Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.11.2020

Дзень здароўя

        20 лістапада ў нашым яслі-садзе праводзіўся Дзень здароўя. Распарадак дня быў насычаны актыўнай дзейнасцю дзяцей, уключаючы разнастайныя віды фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў, пазнавальную і гульнявую дзейнасць, накіраваную на фарміраванне здаровага ладу жыцця выхаванцаў.  Перад ранішняй гімнастыкай дзяцей наведаў доктар, які праверыў, ці ўсе здаровыя і ці ва ўсіх добры настрой.  Выхавальнікі ў групах правялі гутаркі і заняткі на тэмы: "Карысныя і шкодныя звычкі", " Што значыць быць здаровым?", "Хто такія мікробы?", "Вітаміны-абаронцы арганізма". З выхаванцамі праводзіліся сюжэтна-ролевая гульня “Бальніца”, дыдактычныя гульні «Што карысна, а што шкодна для здароўя», «Апрані ляльку на прагулку», «Карысная ежа» і інш.  Цікава і дынамічна прайшоў спартыўна – забаўляльны вольны час «Сцежкі здароўя». У конкурсах і эстафетах нашы выхаванцы змаглі праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць і кемлівасць. А доктар частаваў ўсіх духмянымі і сакавітымі яблыкамі і грушамі.  Вось такім трохі шумным, вельмі вясёлым і актыўным атрымаўся наш Дзень здароўя.