Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.02.2021

"Беларускія народныя гульні ў дзіцячым садзе"

      Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях дзеці мацнеюць фізічна і духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве. 

   У нашым дзіцячым садзе беларускія народныя гульні з’яўляюцца асноўным матэрыялам для правядзення святаў, забаў, фізкультурнага вольнага часу  (“Іванка і Марылька”, “Каляда”, “Каза”, “Макі-маковачкі”, “Журавель”, “Біццё яек”, “Залатыя вароты” і інш.); выкарыстоўваюцца ў якасці фізкультмінутак на занятках (“А мы проса сеялі”, “Лянок”, “Блін гарыць” і інш.); уключаюцца ў ранішнюю гімнастыку (“Конікі”, “Вяроўка-змейка”,  “Вожык і мышы”, “Мышы і кот” і інш.) і праводзяцца  на прагулцы.

  Беларускія народныя гульні фарміруюць неабходныя фізічныя навыкі, развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі,  выхоўваюць пачуццё узаемадапамогі. Беларускія народныя гульні  з’яўляюцца даступным і якасным сродкам далучэння дзяцей  да роднай мовы, да беларускай культуры, вучаць шанаваць народныя традыцыі.