31 мая 2019 года адбыўся святочны ранішнік, прысвечаны развітанню з дзіцячым садам дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту «Бывай, вясёлы наш, дзіцячы сад». У час свята дзеткі парадавалі сваіх бацькоў, працаўнікоў яслі-сада добрымі вершамі, развітальнымі песнямі, дружнымі танцамі. З цёплымі пажаданнямі поспехаў у школе звярнуліся да выпускнікоў выхаванцы сярэднягя дашкольнага ўзросту. У вяселых гульнях удзельнічалі і выхаванцы і іх бацькі. Са словамі ўдзячнасці за пражыты разам час звярталіся да сваіх выхавальнікаў старэйшыя дашкаляты.
Бывай, бывай, дзіцячы сад!
Ужо нас кліча школа...
3 нас сёння кожны вельмі рад
І трошкі невясёлы...











