Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

07.06.19

“Дзень добры, лета! Дзень добры сонца!”

      Лета- гэта выдатная пара, якую любяць і чакаюць усе без выключэння і дзеці, і дарослыя. Насычана і цікава ў нашым яслі-садзе прайшло спартыўнае свята  “Дзень добры, лета! Дзень добры сонца!”.   У госці да дзяцей завітаў Карлсан, які разам з дзецьмі прыймаў удзел у спаборніцтвах, у разнастайных конкурсах і эстафетах: “Два мячы”,  “Пралезь у абруч”, “Пападзі ў карзіну”, “Хто хутчэй праскача?” і інш. Дзецям вельмі спадабалася гуляць у гульні “Калакольчык”, “Знайдзі сваю кветку”. Выхаванцы з задавальненнем расказвалі  вершы  пра  лета, спявалі песні, танцавалі, адгадвалі загадкі. Усё гэта дазволіла ўдакладніць уяўленні пра сезонныя змены ў прыродзе летам, даведацца пра цікавыя летнія з’явы, палюбавацца летняй  маляўнічасцю.