Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.11.19

“Знайкі ў краіне бяспечных паводзін”

     14  лістапада ў нашай дашкольнай установе прайшла інтэлектуальная гульня “Знайкі ў краіне бяспечных паводзін”. Пад урачыстую музыку каманды “Знайкі” і “Чамучкі” ўвайшлі ў залу і віталі адзін аднаго, а затым спаборнічалі паміж сабой, паказваючы веды дарожнай і пажарнай бяспекі. Прыемным сюрпрызам для дзяцей было з’яўленне героя мультфільма Старой Шапакляк, разам з якой яны вырашалі праблемныя сітуацыі, выконалі гульнявыя практыкаванні і заданні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Зазірнем у казку”, “Складзі дарожны знак”, “Чым тушаць пажар”, “Бяспечны-небяспечны”, “Чацвёрты лішні”. Да спадобы прыйшлася дзецям гульня-эстафета “Выратавальнікі”, у якой яны паказалі ўменні дзейнічаць у экстрымальных сітуацыях. Кампетэнтнае журы ацэньвалі хуткасць, спрыт, увагу, кемлівасць, якія дзеці паказалі ў конкурсах і эстафетах. А Старая Шапакляк узнагародзіла каманды развіваючымі гульнямі па правілам бяспечных паводзін. Нашы выхаванцы прыйшлі да высновы, што веданне правіл бяспекі – важная ўмова захавання свайго жыцця і здароўя.