Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.11.19

"Падарожжа з Несцеркам"

     27 лістапада адбылося цікавае падарожжа нашых выхаванцаў з Несцеркам у краіну народнай творчасці. На вясёлым цягніку дзеці наведвалі станцыі “Жартоўная”, “Забаўляльная”, “Павучальная”, “Загадкавая”, “Танцавальная”, “Гульнявая”. З вялікім задавальненнем дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні “Вожык і мышы”, “Гарлачык”, “Іванка і Марылька”, адгадвалі загадкі, жартавалі разам з Несцеркам. Да спадобы прыйшлося дзецям расказваць па мнематабліцах забаўлянкі “”Горкай, горкай, горачкай”, “Іграў я на дудцы”. Дзеці ўспаміналі знаёмыя прыказкі і прымаўкі, спявалі беларускія народныя песні “Калыханка”, “Зайграй жа мне дударочку”, у час якіх Несцерка падыгрываў дзецям на дудачцы, танцавалі з бубнам пад беларускую народную мелодыю “Юрачка”. У чарговы раз нашы выхаванцы дакрануліся да беларускай народнай культуры. Прыемным сюрпрызам для дзяцей быў падарунак аб Несцеркі з “чароўнай торбы” кніга-скарб беларускай народнай творчасці.