Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.09.20

"Мы- памочнікі"

        Важнай задачай у арганізацыі дзяжурстваў з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей адказнасці за даручаную справу, імкненне працаваць на карысць калектыву, звычкі да сістэматычнага выканання даручэнняў. У групе дзеці рэгулярна выконваюць абавязкі дзяжурных па сталовай, па падрыхтоўцы да заняткаў, у кутку прыроды.

         Выконваючы нескладаныя даручэнні, звязаныя з сервіроўкай стала, дапамагаючы гатаваць усё неабходнае да заняткаў, даглядаючы за раслінамі ў вугалку прыроды дзеці вучацца быць карыснымі для іншых.
Гэта фарміруе ў іх гатоўнасць прыходзіць на дапамогу таму, хто ў ёй мае патрэбу, ахвотна выконваць пасільныя працоўныя даручэнні, фарміруе адказныя адносіны да даручанай справы, стараннасць і самастойнасць.