Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.12.20

"Новы год і яго сябры"

      Новы год - гэта час чараўніцтва, добрай казкі і чакання цудаў, адно з самых любімых усімі, радасных і доўгачаканых святаў.

     Напярэдадні Новага года ў нашай дашкольнай установе ў групах прайшлі навагоднія тэатралізаваныя паказы.   Святочна ўпрыгожаная зала, духмяная зялёная елачка, цудоўныя касцюмы, казачныя героі захапілі дзяцей у чароўны свет казкі . Незабыўныя сустрэчы з Дзедам Марозам, Снягуркай, Бабай Ягой, Дромай і Снегавіком надоўга застануцца ў памяці дзяцей. Разам з імі нашы выхаванцы з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі.

    Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Ніхто не застаўся абыякавым. Свята атрымалася вясёлым і радасным, пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый.