Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

17.05.21

"Веснавыя клопаты на агародзе"

     На тэрыторыі нашага саду створаны міні-агарод, які выкарыстоўваецца для экалагічнага і працоўнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Выконваючы працоўныя даручэнні на агародзе, дзеці пераймаюць вопыт падрыхтоўкі глебы для сеяння насення і пасадкі агародніны, высадкі расады памідор, перцу, капусты. Развіваючае асяроддзе служыць не толькі аб'ектам і сродкам дзейнасці дзіцяці, але і дазваляе фарміраваць пазнавальныя інтарэсы, фарміруе перадумовы пошукавай дзейнасці, увагу, назіральнасць, актыўнасць. Сумесная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, спрыяе фарміраванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву, спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей.

       Праца на агародзе дазваляе дзецям набыць карысныя працоўныя навыкі. Менавіта тут, на агародзе фарміруецца стаўленне да зямлі - як асноўнага багацця краіны, тут закладваецца любоў да зямлі, да працы.