Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

10.01.22

"Калядныя святкі"

      У нашай дашкольнай установе стала добрай традыцыяй праводзіць калядныя святкі. У гэтыя святочныя дні дзеці пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны, якая распавядала ім пра свята Нараджэння Хрыстова з паказам настольнага тэатра. Пад час забавы дзеці пазнаёміліся з традыцыямі і абрадамі калядных свят, пабылі ў ролі “калядоўшчыкаў”, з задавальненнем спявалі песні, вадзілі карагоды.