Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.01.23

"Святы вечар"

      З мэтай павышэння духоўна-маральнага выхавання і далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да асноў праваслаўнай культуры ў нашым дзіцячым садзе 9 студзеня прайшла забава "Святы вечар", прысвечаная Нараджэнню Хрыстову. Гэтае свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.

     Каляды - усімі любімае і доўгачаканае свята. Дзеці рыхтаваліся да яго: слухалі апавяданні аб вялікім цудзе Божага Нараджэння, глядзелі праваслаўныя мультфільмы, развучвалі песні. Падчас свята дзеці чыталі вершы, вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі калядныя песні, у якіх гучалі пажаданні здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.