Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.06.23

"Дзень незалежнасці"

        3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

      З мэтай развіцця ў выхаванцаў уяўленняў аб гістарычным мінулым і сучасным Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму, нацыянальнага гонару, любові да Радзімы ў нашым дзіцячым садзе добрай традыцыяй стала святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзень пачаўся з падняцця Дзяржаўнага сцяга і праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З дзецьмі праведзены гутаркі “З чаго пачынаецца Радзіма?”, аб дзяржаўных сімвалах Беларусі. Выхаванцы разглядвалі альбомы аб роднай прыродзе, аб Белавежскай пушчы, гулялі ў беларускія народныя гульні. Праведзена выстава дзіцячых малюнкаў “Мая Беларусь”.