З мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці выхаванцаў да гісторыі сваёй краіны, выхавання пачуцця любові і патрыятызму да Беларусі, павагі да яе святаў і традыцый 17 верасня ў нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Гэта выдатная магчымасць успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа!
Традыцыйна дзень пачаўся з урачыстага падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублики Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Прайшло святочное мерапрыемства “Я Радзімай сваёй ганаруся”, дзе дзеці чыталі вершы, спявалі песні пра Радзіму, гулялі ў беларускія народныя гульні, наведалі музейную экспазицыю “Беларуская хатка”. На працягу дня з дзецьмі праводзіліся тэматычныя гутаркі: “Мая Радзіма – Беларусь”, “ Усе людзі на планеце - краіны маёй суседзі!”, “Сімвалы Беларусі”, занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства “У адзінстве народа – сіла краіны”. Выхаванцы даведаліся аб значэнні Дня народнага адзінства, пра гістарычныя падзеі, якія прывялі да ўз'яднання і пра тое, як важна жыць у міры і згодзе.


