Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.10.24

Дзень Маці

      Дзень маці - асаблівае свята, поўнае душэўнай цеплыні і пяшчоты, бо ў гэты дзень ўсе дзеці віншуюць самых дарагіх людзей на свеце - сваіх матуль!

    Традыцыйна 14 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе прайшла музычная забава “Мамачку любімую са святам павіншую”, прысвечаная Дню маці. Вясёлыя музычныя ноткі святочнага канцэрта дадалі далікатнага, радаснага настрою матулям. Дзеці з задавальненнем спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах і эстафетах. У завяршэнні мерапрыемства дзеці падарылі сваім мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

  Жадаем усім матулям заставацца заўсёды здаровымі, жыццярадаснымі і шчаслівымі!