27 снежня 2024г. у Дзіцячым садзе аг.Хомск прайшлі святочныя навагоднія ранішнікі: "Навагодняя казка" для выхаванцаў рознаўзроставай групы ад 2 да 4 гадоў і "Каля ёлкі ў Новы год" для выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэгрыраванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў. Разам з казачнымі героямі і Дзедам Марозам дзеці дружна шукалі навагоднія падарункі, вадзілі весёлыя карагоды, гулялі і спявалі песні. У канцы свята дзеці расказалі Дзеду Марозу вершы і вядома ж атрымалі падарункі.






