30 мая 2025г. для выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту прайшоў святочны ранішнік "Бывай, дзіцячы сад!". Маленькія выпускнікі, прыбраныя і ўсхваляваныя, развітваліся са сваім дзіцячым садам, месцам, дзе яны раслі, вучыліся сябраваць і пазнаваць свет. Словы ўдзячнасці ўсім работнікам дзіцячага сада за клопат, дабрыню, дзіцячыя поспехі выказалі выпускнікі і іх бацькі.
Бывай, бывай, дзіцячы сад!
Ужо нас кліча школа...
3 нас сёння кожны вельмі рад
І трошкі невясёлы...





