У сюжэтна- ролевай гульні дзеці ў асаблівых, імі ствараных гульнявых умовах самастойна прайграваюць грамадскія і працоўныя функцыі дарослых. Пераймаючы працоўную дзейнасць і ўзаемаадносіны дарослых людзей, дзеці даведваюцца пра змест працы дарослых, глыбей спазнаюць сэнс іх дзейнасці, засвойваюць мараль грамадства, у якім яны жывуць.


