З выхаванцамі рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання праведзены фізкультурны вольны час “Калі добры сябар ёсць!” Даннае мерапрыемства стала для дзяцей не толькі магчымасцю праявіць рухальную актыўнасць, але і сапраўдным урокам дружбы і ўзаемадапамогі. Дзеці з вялікім натхненнем выконвалі заданні, падтрымлівалі таварышаў па камандзе і радаваліся агульнаму поспеху. Мерапрыемства яшчэ раз паказала, як важна ствараць інклюзіўнае асяроддзе, дзе кожнае дзіця, незалежна ад сваіх асаблівасцяў, можа раскрыць свой патэнцыял і адчуць сябе часткай вялікага і дружнага калектыву.


