Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.01.26

У гасцях у Каляднай ялінкі

   13 студзеня ў нашым дзіцячым садзе прайшла  святочная забава “У гасцях у Каляднай ялінкі”, мэта якой - пазнаёміць дзяцей з евангельскімі падзеямі Раства Хрыстова, з традыцыяй святкавання Раства. Выхаванцы даведаліся гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста: дзе і як з'явілася цудоўнае немаўля, пра яго бацькоў Іосіфа і Марыю, пра дары, паднесеныя немаўляці валхвамі, пра Віфліемскую зорку і анёлаў, якія ўзвесцілі аб нараджэнні Збавіцеля. Дзеці славілі Хрыста каляднымі песнямі, вершамі. Каля елкі гулялі ў гульні, танцавалі. А завяршылася свята развітаннем з каляднай ялінкай. Дзеці дружна падзякавалі лясную прыгажуню за яркія зімовыя ўражанні і паабяцалі сустрэцца з ёй ў наступным годзе.