Адным з відаў працоўнай дзейнасці ў дзіцячым садзе з'яўляецца праца ў прыродзе. На прагулцы дзеці актыўна ўдзельнічаюць ва ўборцы пляцоўкі ад снегу: расчышчаюць дарожкі і абсталяванне; для ўцяплення каранёў дрэў агортваюць іх снегам; страсваюць снежнае покрыва з галін дрэў; чысцяць кармушкі і насыпаюць корм для птушак. У працы дзеці вучацца добразычліва дамаўляцца адзін з адным аб размеркаванні абавязкаў, інвентара, вучацца дапамагаць адзін аднаму. Працоўная дзейнасць выхоўвае пачуццё адказнасці за даручаную справу і уменне даводзіць справу да канца, імкненне дамагацца вынікаў, уменне працаваць калектыўна.

