6 сакавіка 2026г. ў нашым дзіцячым садзе прайшлі святочныя ранішнікі: “Маміна свята” для выхаванцаў рознаўзроставай групы ад 2 да 4 год, “Маму дарагую са святам павіншую!” для выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэгрыраванага навучання і выхавання. Дзеці павіншавалі сваіх мам і бабуль, парадавалі сваімі песнямі, вершамі, танцамі, падарылі добрыя словы ўдзячнасці, цеплыні, пяшчоты, увагі. Напрыканцы свята кожная мама і бабуля атрымалі падарункі- сувеніры, зробленныя рукамі іх дзяцей і ўнукаў.





