Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.10.17

"Восеньскі кірмаш"

      З надыходам восені ў гарадах і вёсках праходзяць кірмашы. У нашым дзіцячым садзе таксама адбыўся “Восеньскі кірмаш”. Пачалася музычная забава з выканання дзецьмі беларускай песні “Прывітальная”. У вершах дзеці славілі людзей працы, сапраўдных гаспадароў, якія вырасцілі і сабралі багаты ўраджай.

     Нечаканым і радасным для дзяцей быў прыход да іх у госці бабулі Алены. Усе разам яны адправіліся на кірмаш, дзе было багата ўсяго: саматканых ручнікоў, абрусаў, вышыванак, вырабаў з лазы, саломы, на паліцах багаты ўраджай бульбы, морквы, буракоў, кабачкоў, цыбулі, сакавітых яблыкаў і вінаграду, духмяных груш.

   Павесяліліся дзеці ад душы. Яны спявалі беларускія песні пра восень, танцавалі народныя танцы “Янка”, “Кракавяк”, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні “Бабка Еўка і дзед Талаш”, “Бульба”, дапамаглі для бабулі Алены разгадаць цэлы мех загадак пра ўраджай. З развітальным словам і найлепшымі пажаданнямі звярнулася бабуля Алена да дзетак:

   “Край свой любіце!

   Не таму любіце, што за ўсё цяплейшы,

   а таму любіце, што за ўсё мілейшы, за ўсё прыгажэйшы!”

Задаволеныя, з пачастункамі вярталіся дзеці з кірмашу ў свае групы.