Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.10.18

"Рознакаляровая восень"

      У нашай установе адкрылася выстава “Рознакаляровая восень”.

     Мэта выставы: Узбагачэнне дзіцяча-бацькоўскіх адносін, далучэнне бацькоў да адукацыйнага працэса дзіцячага сада, развіццё мастацка -эстэтычнага ўспрымання.

   Удзел сем'яў у конкурсах вырабаў з прыроднага матэрыялу ўзбагачае сямейны вольны час і аб'ядноўвае дзяцей і дарослых у агульных справах. У выніку ў дзяцей выхоўваецца працавітасць, акуратнасць, увага да блізкіх, павага да працы. Гэта пачатак патрыятычнага выхавання, любові да роднага краю, навакольнай прыроды. Займаючыся разам з дзіцём, дарослы аказвае вялікі ўплыў на гарманічнае развіццё яго асобы.

     Восень адарыла нас выдатнымі матэрыяламі і ідэямі для творчасці: жалудамі, каштанамі, шышкамі, рознакаляровымі кветкамі і лісточкамі, садавінай і гароднінай. Усё гэта багацце можа пайсці на стварэнне арыгінальных упрыгожванняў, пацешных цацак, аплікацый і букетаў.

                              Такім чынам, пара дзейнічаць!