Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.06.2019

Дзень здароўя

    Немагчыма ўявіць сабе жыццё дзіцяці без вясёлых забаў, спаборніцтваў, цікавых гульняў. Арганізацыя дня здароўя ў дзіцячым садзе з’яўляецца ўніверсальным сродкам вырашэння многіх педагагічных задач, галоўная з якіх- расціць выхаванцаў здаровымі, моцнымі, жыццярадаснымі.

     Дзень здароўя ў наша установе - адно з цікавых мерапрыемстваў. Пачынаецца з цікавай ранішняй гімнастыкі. На працягу дня выхавальнікі распавядалі дзецям пра карысную ежу, здаровы лад жыцця, чыталі вершы , праказкі, загадвалі загадкі на тэму здароўя. На спаборніцтвы да дзяцей завіталі Ах і Ох, якія удзельнічалі разам з дзецьмі ў розных эстафетах. Спорт і рух прынеслі ўсім удзельнікам радасць, добры настрой.