Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
У нашай дашкольнай установе адукацыйны працэс адбываецца на беларускай мове. На роднай мове праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы, а таксама паўсядзённыя зносіны педагогаў і дзяцей, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.