Белай Руссю край мой клічуць,
Краем сосен і бяроз,
Край, дзе жураўлі курлычуць,
Я люблю, люблю да слёз.
27 верасня ў нашым дзіцячым садзе прайшла забава “Восень на Беларусі”. Ветліва сустракалі гасцей у святочна ўбранай зале Лявон і Лявоніха. Не з пустымі рукамі завіталі да іх госці, а з поўнымі кошыкамі дароў восені. Гэта духмяныя яблыкі і грушы, сакавіты вінаград, вітамінныя морква і капуста, уражайныя бульба і буракі, таўстабокія кабачкі. У гасцях у Лявона і Лявоніхі песнямі і вершамі славілі дзеці родны край. Пачуўшы вясёлы гоман, у музычную залу завітала Васень з падарункамі. Разам з Восенню дзеці гулялі і танчылі, спаборнічалі ў хуткасці і кемлівасці. А напрыканцы забавы атрымалі смачныя пачастункі.