Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.10.2019

"Апусцела поле, нівы адцвілі..."

“Апусцела поле, нівы адцвілі…”

   Пад такою назвай прайшла забава ў нашым дзіцячым садзе. І сапраўды – за акном поздняя восень, даўно сабралі ўраджай працаўнікі вёскі. А наша забава была прысвечана цудоўнай агародніне- бульбе! Недарэмна ж яна для беларусаў “другі хлеб”. І не толькі хлеб, якіх толькі страў з яе не гатуюць!

 Аб карысных і смакавых якасцях бульбы нашы дзеці расказалі вершы, праспявалі вясёлыя частушкі. А яшчэ і танец “Бульба” станчылі.

  Як дзеці ўмеюць дапамагаць дарослым - мы змаглі ўбачыць у гульнях-эстафетах “Пасадзі і збяры бульбу”, “Перанясі бульбу”, дзе прадэманстравалі лоўкасць і спрыт. Можна ўпэўнена сказаць, што атрымалася цудоўнае свята бульбы. І яна яго вартая!