Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.12.2019

"Каля ёлкі ў новы год"

        Новы год – гэта адно з самых любімых, доўгачаканых і радасных святаў, гэта час чараўніцтва, добрай казкі і чакання цудаў. Радаснай і незабыўнай для нашых выхаванцаў была сустрэча з прыгажуняй-ялінкай. Дзеці апынуліся ў казцы, дзе іх сустрэлі Снягурка з Дзедам Марозам, Зайка і ліса Аліса. Казачныя персанажы парадавалі ўсіх гульнямі, сюрпрызамі і вясёлымі жартамі. Усе выхаванцы з задавальненнем праяўлялі свае таленты: вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі, танцавалі. Сюрпрызы ад Дзеда Мароза забяспечылі ўсім разнастайнасць яркіх уражанняў на доўгі час. Свята даставіла радасць і задавальненне не толькі яго непасрэдным удзельнікам, але і ўсім гасцям.

     Мора радасці і станоўчых эмоцый выклікалі падарункі, якія дзеці атрымалі з рук самога Дзядулі Мароза!

     А для нас лепшы падарунак да Новага года- бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячныя ўсмешкі на тварах бацькоў.