Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2022

"Рух - асноўны стымулятар жыццядзейнасці арганізма дзіцяці"

     Рух з'яўляецца асноўным стымулятарам жыццядзейнасці арганізма дзіцяці: яго фізічных, псіхічных, рухальных, інтэлектуальных, асобасных якасцяў. Выкарыстанне агульнаразвіваючых практыкаванняў у распарадку дня насіць сістэматычны і мэтанакіраваны характар. Агульнаразвівальныя практыкаванні ўключаюцца ва ўсе формы арганізацыі фізічнага выхавання ў дзіцячым садзе. Яны выкарыстоўваюцца на фізкультурных занятках, у ранішняй гімнастыцы, падчас фізкультхвілінак, у рухомых гульнях, у святах і забавах. Агульнаразвівальныя практыкаванні выдатна ўплываюць на фарміраванне і карэкцыю эмацыйнай сферы дзіцяці: дастаўляюць дзецям вялікае задавальненне і радасць, здымаюць напружанне, выхоўваюць у характары аптымістычны і жыццярадасны склад, адкрытасць свету. Сістэматычнае выкананне агульнаразвіваючых практыкаванняў стварае ў дзіцяці своеасаблівую базу рухальнага вопыту, фізічных якасцяў  і здольнасцяў, якія неабходны ў жыццёвай практыцы і з'яўляюцца базай нармальнага развіцця і здароўя.