Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.04.2023

Малыя Алімпійскія гульні

      У нашай установе адукацыі з выхаванцамі старшага і сярэдняга ўзросту прайшлі Малыя Алімпійскія гульні з мэтай прыцягнення дзяцей да заняткаў фізічнай культурай і спортам, развіцця цікавасці да алімпійскага руху, знаёмства са славутымі беларусамі-алімпійцамі, фарміравання каштоўнасцяў здаровага ладу жыцця. Перад пачаткам спаборніцтва прайшла цырымонія адкрыцця Малых Алімпійскіх гульняў. Прагучаў Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь. Юныя алімпійцы змагаліся ў эстафетах, з вялікім азартам пераадольвалі перашкоды, дапамагалі адзін аднаму і радаваліся поспехам. Свята прайшло весела і цікава, дзеці паказалі свае ўменні і навыкі ў эстафетах з мячом, скачках, бегу, праявілі імкненне да перамогі, жаданне быць першымі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці і выдатны эмацыянальны настрой.