Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.12.2018

Навагодняя казка

    Навагодні святочны ранішнік у дзіцячым садзе - важнае і доўгачаканае свята, у падрыхтоўку да якога ўключаны ўсе: і выхаванцы, і супрацоўнікі дзіцячага садка, і бацькі выхаванцаў. Падрыхтоўка маскарадных касцюмаў, развучванне навагодніх песняў і вершаў,   упрыгожванне святочнай залы і навагодняй ёлачкі, падрыхтоўка падарункаў – гэтыя справы стваралі святочны настрой ва ўсіх удзельнікаў, спрыялі з’яднанню, дазволілі акунуцца ў казку.

      Першымі святкаваць новы год завіталі самыя малодшыя выхаванцы   нашага садка.   Ствараць святочны настрой дапамагалі Снягурачка і Снегавік, з ролямі якіх выдатна справіліся педагогі дзіцячага сада. Дапамагчы ёлачцы зазіхацець вясёлымі аганькамі дапамог Дзед Мароз. З радасцю расказвалі дзеці Дзеду Марозу вершы, спявалі песні.

  Выхаванцам сярэдняга дашкольнага ўзросту нечаканыя сюрпрызы   ўладкавала Кікімара: схавала мяшок з падарункамі і хацела з’есці ўсе цукеркі. Але прыход Дзеда Мароза і Снягуркі   разбурыў яе планы.

    Да старэйшых выхаванцаў прыляцелі на мятле Баба Яга і Кот Марцін, таксама ласыя на прысмакі ды яшчэ з намерам забраць навагоднюю елачку. Але Дзед Мароз і Снягурачка ўратавалі і елачку, і мяшок з салодкімі падарункамі.

     Цікавыя карагодныя гульні, святочныя вершы, дружныя карагоды, вясёлыя песні – усё стварала радасны, дабразычлівы настрой.