З мэтай выхаванняў у дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да народных святаў, беларускіх народных традыцый і абрадаў 3 мая 2019г. адбылася ў нашай установе фальклорная забава “Вялікдзень - свята сонца і вясны".
Са словамі прывітання завітала ў музычную залу бабуля Ганна , якая распавядала дзецям пра свята Вялікдзень. Дзеці расказалі вершы пра свята, спявалі вясновыя песні , а потым разам з бабуляй Ганнай і дзедам Васілём удзельнічалі ў сумесных гульнях і эстафетах "Пракаці яйка па жолабу", "Пранясі яйка ў лыжцы", “Раскруці яйка”. Весела і зладжана дзеці выканалі танцавальныя кампазіцыі "Сонейка", "Вядзёркі радасці".









