Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

"Тату павіншаваць хачу"

    Дзень абаронцаў Айчыны-свята асаблівае. Яно выхоўвае ў дзяцей пачуццёгонару за Радзіму, за слаўных абаронцаў Айчыны, якія стаяць на варце міру і спакою роднай краіны.

     Свята ў дзіцячым садзе-гэта радасць, весялосць, урачыстасць, якія падзяляюць дарослыя і дзеці. Выхаванцыпарадавалі гасцей песнямі, вершамі, танцамі. Падзяліўшыся на дзве каманды, “Маракі” і “Танкісты”, прынялі ўдзел у займальных конкурсах і эстафетах: “Снайперы”, “Кавалерысты”, “Сапёры” і інш. Актыўны ўдзел у свяце прынялі таты нашых выхаванцаў. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах «Лепшы вадзіцель», «Будаўнік», «Чый самалёт далей паляціць». Дзеці і бацькі паказалі свой спрыт, хуткасць, кемлівасць. Усе ўдзельнікі праявілі вялікую актыўнасць, падаравалі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін. Дзеці зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна падрыхтаванымі. Неабходна пры гэтым валодаць дастатковай мэтанакіраванасцю, сілай волі, трэба быць арганізаваным і сабраным, спрытным і знаходлівым, валодаць пачуццём калектывізму.

     Напрыканцы свята дзеці падаравалі татам і дзядулям віншавальныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.