Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.03.2020

"Няма мілей за мамачку!"

      Разам з вясной да нас прыйшло свята 8 сакавіка- цудоўнае і пяшчотнае свята вясны. Святочныя ранішнікі, прысвечаныя нашым любімым мамам, прайшлі ў нашай установе 5 сакавіка. Мэтай свята стала выхаванне добразычлівых адносін і любові да блізкіх людзей, раскрыццё творчых здольнасцяў выхаванцаў праз розныя віды музычнай дзейнасці.

     У гэты дзень дзеці з нецярпеннем чакалі сваіх мам і бабуль, каб іх павіншаваць, парадаваць сваімі песнямі, вершамі, танцамі, падарыць многа добрых слоў удзячнасці, цеплыні, пяшчоты, увагі. Сумесныя конкурсы і танцы з мамамі паказалі дзіцячыя ўменні, цеплыню родных людзей, сямейную сувязь. Напрыканцы свята кожная мама і бабуля атрымалі падарункі- сувеніры, зробленныя рукамі іх дзяцей і ўнукаў.