Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2020

"Адзіны дзень бяспекі"

       З 20 лютага па 1 сакавіка 2020г. ў рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ў нашай установе праходзілі мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

       25 лютага праведзены практычныя мерапрыемствы: вучэнні з удзелам Драгічынскага РАНС па рэагаванні на НС з адпрацоўкай дзеянняў у выпадку выяўлення пажару і эвакуацыя з установы адукацыи. У перыяд правядзення Адзінага дня бяспекі была распаўсюджаная наглядна-выяўленчая прадукцыя па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, прайшла выстава дзіцячых малюнкаў, прысвечаных бяспецы жыццядзейнасці, праведзены гутаркі з выхаванцамі: «Як пазбегнуць небяспекі», «З агнём не жартуй» «Гульня таксама бывае небяспечнай», «Як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі», тэматычны вольны час «За бяспеку разам».