Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.05.2020

"Казкі развіваюць маўленне"

       Усім вядома, што дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для маўленчага развіцця чалавека. Асноўнай мэтай маўленчага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, а развіццё звязнага маўлення-адна з яго важных задач.    Эфектыўна дапамагаюць развіваць звязнае маўленне ў дзяцей дашкольнага ўзросту творы мастацкай літаратуры. Выкарыстанне беларусскіх народных казак, аўтарскіх казак і казак другіх народаў ў спецыяльна арганізаванай   сумеснай мастацка-маўленчай дзейнасці дазваляе болей эфектыўна развіваць звязнае маўленне выхаванцаў. У працэсе знаёмства з казачнымі творамі ў дзяцей актывізуецца слоўнік, удасканальваецца гукавая культура мовы, інтанацыйная выразнасць, выхаванцы вучацца будаваць сказы, пераказваць казкі, задаваць пытанні.   Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ствараюць спецыяльныя ўмовы, якія забяспечваюць моўную актыўнасць і развіццё звязнага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе мастацка-маўленчай дзейнасці.