Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.05.2020

"Дружна працуем на агародзе"

       Праца як метад адукацыйнай работы ў дзіцячым садзе мае важнае значэнне.  Непасрэдна сустракаючыся з прадметамі і з'явамі прыроды, дзеці набываюць канкрэтныя веды пра яе, разумеюць некаторыя сувязі паміж развіццём раслін і доглядам за імі чалавека. Усё гэта станоўча ўплывае на развіццё мыслення, стварае аснову для светаразумення.

          Агарод ў дзіцячым садзе патрэбен для таго, каб знаёміць дашкольнікаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі. На тэрыторыі нашага яслі-саду створаны міні-агарод і кветнік, якія выкарыстоўваюцца для экалагічнага і працоўнага выхавання дашкольнікаў. Працоўнае і экалагічнае выхаванне з'яўляецца важным фактарам у выхаванні і развіцці дзіцяці дашкольнага ўзросту. Выконваючы працоўныя даручэнні на агародзе, на кветніках, дзеці пераймаюць вопыт догляду за раслінамі. Развіваючае асяроддзе служыць не толькі аб'ектам і сродкам дзейнасці дзіцяці, але і дазваляе фарміраваць пазнавальныя інтарэсы, перадумовы пошукавай дзейнасці, уважлівасць, назіральнасць, актыўнасць. Сумесная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, спрыяе фарміраванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву. І, вядома, агарод у дзіцячым садзе, праца на свежым паветры спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей.