Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.06.2020

"Лета-пара прагулак і гульняў"

         Лета-пара прагулак і гульняў на свежым паветры.   Знаходжанне дзяцей на свежым паветры мае вялікае значэнне для фізічнага развіцця дашкольніка. Прагулка з'яўляецца першым і найбольш даступным сродкам загартоўвання дзіцячага арганізма. Яна спрыяе павышэнню яго трываласці і ўстойлівасці да неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя, асабліва да прастудных захворванняў. На прагулцы дзеці гуляюць, шмат рухаюцца. Рухі ўзмацняюць абмен рэчываў, кровазварот і газаабмен, паляпшаюць апетыт. Дзеці вучацца пераадольваць розныя перашкоды, становяцца рухомымі, спрытнымі, смелымі, вынослівымі. У іх выпрацоўваюцца рухальныя ўменні і навыкі, умацоўваецца  здароўе, павышаецца жыццёвы тонус. Прагулка спрыяе пазнавальнаму развіццю. І гэта самы зручны час, каб папоўніць запас ведаў аб навакольным жывым і нежывым свеце, патрэніраваць назіральнасць і ўвагу. А развіваючыя дапаможнікі? Ды вось жа яны, літаральна знаходзяцца з усіх бакоў…

    У любы час года можна арганізаваць прагулкі такім чынам, каб дзеці навучыліся заўважаць тое, што іх акружае, зацікавіліся светам вакол сябе. Але лета падыходзіць для гэтай мэты лепш за ўсё. Бо вакол столькі ўсяго яркага, незвычайнага, цікавага.