Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.12.2020

Зімовая прагулка ў першы снежны дзень

     У першы зімовы дзень прырода падаравала дзецям магчымасць парадавацца першаму снегу. Снег пафарбаваў усё навокал у белы колер: дрэвы і кусты апранулі касматыя белыя шапкі, у паветры кружацца белыя сняжынкі, на зямлі- пушысты, белы дыван.   

    Дзякуючы зімовым прыродным з’явам, у выхаванцаў адразу разнастаілася дзейнасць на прагулцы: з ахвотай і задавальненнем дзеці расчышчалі лапатамі дарожкі ад снегу, змяталі снег з гульнявога абсталявання, стрэсвалі снег з галінак дрэў, разглядвалі і параўноўвалі сняжынкі, мералі вышыню снежнага покрыва, адгадвалі, хто мог аставіць сляды на снезе. 

      А колькі радасці ў дзяцей ад гульняў са снегам! Яны ляпілі снегавікоў, гулялі ў снежкі, малявалі на снезе розныя выявы, проста радаваліся першаму снегу.