Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.12.2020

"Дзіцячае эксперыментаванне - працэс займальны"

      Дзіцячае эксперыментаванне- пазнавальны і займальны працэс практычнага даследавання аб'ектаў жывой і нежывой прыроды. Эксперыментальная дзейнасць развівае ў дзяцей пазнавальную актыўнасць, стымулюе іх да атрымання новых ведаў, пашырае кругагляд, узбагачае веды аб узаемасувязях у прыродзе, аб уласцівасцях і якасцях розных матэрыялаў і аб прымяненні іх чалавекам у сваёй дзейнасці.
       Маленькія дзеці-прыроджаныя даследчыкі. Яны вывучаюць ўсё як могуць – вачыма, рукамі, языком, носам. Яны радуюцца нават самаму маленькаму адкрыццю. Займальна і цікава ў нас прайшлі доследы з соллю, падчас якіх дзеці даведаліся, што соль складаецца з крышталяў, раствараецца ў вадзе, ўбірае ваду, спрыяе паскарэнню раставання снегу і лёду і інш. Але самым важным для дзяцей з'яўляецца тое, што яны самастойна высветлілі гэта ў ходзе практычнай дзейнасці.