Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2021

"Агарод на падаконніку"

    На тэрыторыі нашага дзіцячага сада створаны міні-агарод, які выкарыстоўваецца для экалагічнага і працоўнага выхавання дашкольнікаў. Але пакуль за акном снег і мароз, нашы выхаванцы заняліся вельмі займальным і карысным заняткам: яны саджаюць агарод.... на падаконніку. Дзеці актыўна ўдзельнічаюць у пасадцы цыбулі, пасеве насення таматаў, кветак і ў наступным доглядзе за раслінамі, рэгулярна сочаць за зменамі ў іх жыцці. У выніку дзеці атрымліваюць першыя навыкі вырошчвання расады сваімі рукамі, даведваюцца аб умовах яе росту. А калі на вуліцы будзе цёпла, вырашчаную на падаконніку расаду мы высадзім на градкі на агародзе .  З цікавасцю і нецярпеннем дзеці будуць чакаць свой першы ўраджай.   

     Праца ў прыродзе спрыяе фарміраванню ў дзяцей працавітасці, дапытлівасці і назіральнасці, уменню радавацца вынікам сваёй працы; выхоўвае любоў і беражлівыя адносіны да аб'ектаў прыроды.