З мэтай фарміравання экалагічнай культуры, выхавання беражлівых адносін да жывой прыроды ў нашай установе прайшла музычныя забава “Нашы пярнатыя сябры”. У гульнях “Пералёт птушак”, “Сава”, “Сінічкі і вераб’і” выхаванцы замацавалі ўяўленні аб пералётных і зімуючых птушках, аб умовах жыццядзейнасці птушак, у эстафеце паспаборнічалі ў хуткасці і спрыце, выконваючы вершы і песні, прадэманстравалі свае здольнасці.