Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.02.2022

"Свабодная сюжэтная гульня- самая прывабная для дзяцей дашкольнага ўзросту дзейнасць".

    Гульня займае вельмі важнае, калі не сказаць цэнтральнае, месца ў жыцці дзяцей дашкольнага ўзросту, з'яўляючыся пераважным відам яго самастойнай дзейнасці. Развіваючае значэнне сюжэтнай гульні мнагагранна. У гульні дзіця спазнае навакольны свет, развіваюцца яго мысленне, пачуцці, воля, фарміруюцца ўзаемаадносіны з аднагодкамі, адбываецца станаўленне самаацэнкі і самасвядомасці. У гульні дзеці знаёмяцца з такімі бакамі рэчаіснасці, як дзеянні і ўзаемаадносіны дарослых. Сведчанне таму- сюжэты і змест гульняў. Прымаючы на сябе ў гульні розныя ролі, узнаўляючы ўчынкі людзей, дзіця пранікаецца іх пачуццямі і мэтамі, суперажывае ім, пачынае арыентавацца паміж людзьмі,   засвойвае правілы ўзаемадзеяння, набывае вопыт ўзаемаразумення, вучыцца тлумачыць свае дзеянні і намеры, узгадняць іх з іншымі людзьмі.