Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.09.2022

"Тыдзень ведаў правіл дарожнага руху"

        З 1 па 8 верасня ў нашым дзіцячым садзе прайшоў Тыдзень ведаў Правілаў дарожнага руху, асноўнай мэтай якога з'яўляецца фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах, адаптацыі дзяцей да транспартнага асяроддзя. На працягу тэматычнага тыдня дзеці сумесна з педагогамі ў гульнявой форме замацавалі веды аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках. На працягу гэтага часу з дзецьмі былі праведзены тэматычныя гутаркі:”Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Бяспека на вуліцы”, “Транспартныя сродкі " і інш. З выхаванцамі чыталі літаратурныя творы: М.Дружыніна “ Наш сябар святлафор”, А. Іваноў “Азбука бяспекі”, С. Міхалкоў “Дзядзька Сцёпа – святлафор“, Н. Галіноўская "Будзь уважлівы, пешаход!”  З задавальненнем дзеці гулялі на прагулцы ў сюжэтна-ролевыя гульні  “Гараж”, “Мы – шафёры”. Разнастайнасць формаў работы дазволіла дзецям праявіць сваю актыўнасць і творчасць.   Такім чынам, Тыдзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў дзіцячым садзе прайшоў мэтанакіравана і эфектыўна.