Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2022

"Любімыя цацкі"

   19 верасня 2022 года у нашай установе была праведзена музычная забава”Любімыя цацкі.” Удзельнікамі забавы былі дзеці малодшага дашкольнага ўзросту. Яна праводзілася з мэтай стварэння спрыяльнага эмацыянальнага стану, пашырэння ведаў аб цацках. Правядзенне забавы спрыяе фарміраванню ў выхаванцаў гульнявой дзейнасці, развівае тактыльную памяць, лагічнае мысленне,лоўкасць і вытрымку, а таксама дапамагае выхоўваць беражлівыя адносіны да цацак. У час забавы дзеці гулялі ў гульні: ”Медзведзяня”, “Кудлаты сабака”, гульні з паветраным шарам, а яшчэ адгадвалі загадкі, выконвалі танец маленькіх качанят.