Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.09.2022

"Гульня -важнейшы занятак у жыцці дзіцяці"

    У кожным узросце ў чалавека ёсць вядучы від дзейнасці. Гэта той занятак, у працэсе якога адбываецца рост, навучанне, фарміраванне асобы, развіццё ўсіх навыкаў, ведаў і ўменняў. І для дзіцяці такой дзейнасцю з'яўляецца менавіта гульня. Арганізоўваючы сюжэтна-ролевыя гульні з дзецьмі малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту, развіваем у іх самастойнасць і адказнасць, фарміруем уменне дамаўляцца аб тэме гульні, размяркоўваць ролі, гуляць асобна і з калектывам, падбіраць атрыбуты для гульні. Гульня забяспечвае засваенне дзецьмі ведаў і ўменняў, развіццё псіхічных працэсаў ( памяці, мыслення, увагі, уяўлення). Гульня выступае адным з вядучых відаў дзіцячай дзейнасці, у якой адбываецца рознабаковае развіццё дзіцяці. З дапамогай гульні дзеці атрымоўваюць неабходныя веды пра навакольны свет, сацыяльныя з’явы жыцця, узаемаадносіны паміж людзьмі, вывучаюць традыцыі і гісторыю роднага краю.