Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.11.2022

Дзень здароўя

      З мэтай умацавання здароўя выхаванцаў, узбагачэння і назапашвання рухальнага вопыту, фарміравання асноў здаровага ладу жыцця ў Дзіцячым садзе аг.Хомск 1 лістапада прайшоў Дзень здароўя. Арганізацыя дня здароўя з'яўляецца універсальным сродкам вырашэння многіх важных педагагічных задач: фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб здаровым ладзе жыцця, правільным харчаванні, правілах асабістай гігіены, патрэбнасці ў штодзённай рухальнай актыўнасці, выхаванне цікавасці да заняткаў фізкультурай і спортам. 

     Напярэдадні свята ў групах былі абноўленыя інфармацыйныя стэнды па пытаннях фізічнага выхавання дзяцей. Для бацькоў выхаванцаў педагогамі распрацаваны памяткі аб здаровым ладзе жыцця. У групах з дзецьмі былі праведзены гутаркі і заняткі на тэмы: "Карысныя і шкодныя звычкі", " Што значыць быць здаровым?", "Хто такія мікробы?", дыдактычныя гульні "Што карысна, а што шкодна для здароўя", "Адгадай від спорту". Цікава, весела і дынамічна прайшоў фізкультурны вольны час "Мы здароўю скажам – "Так"!".  Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах, прадстаўлялі канцэртныя, рытмічныя нумары, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні. Спорт і рух даставілі ўсім велізарную радасць,   пазітыўны настрой.