Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.11.2022

Месячнік бяспекі

  З мэтай павышэння ўзроўню бяспечнага знаходжання ва ўстанове адукацыі, удасканалення навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, у транспарце, у побыце, а таксама адэкватных дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні пажару, з 10 кастрычніка па 10 лістапада у дзіцячым садзе прайшоў месячнік бяспекі.  У рамках месячніка з выхаванцамі былі праведзены наступныя мерапрыемствы: музычная забава “Карусель бяспекі”, фізкультурны вольны час “Юныя пажарныя”, экскурсія па дзіцячаму саду “У пошуках знакаў пажарнай бяспекі”, гутаркі “Аб прафесіі пажарнага”, “Агонь – наш сябар, агонь – наш вораг”, “Калі ўзнік пажар”, “Правілы дарожныя ведаць кожнаму патрэбна”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні “Паездка на аўтобусе”, “Мы – пажарныя”, дыдактычныя гульні “Дарожныя знакі на нашай вуліцы”, “Добры і злы агонь”, “Што спатрэбіцца на пажары” і інш. Навучыўшы выхаванцаў неабходным правілам бяспечных паводзін, можна пазбегнуць вялікай колькасці няшчасных выпадкаў.