Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.12.2022

"Выконваючы правілы дарожнага руху – захоўваеш жыццё!"

     З 19 па 24 снежня ў нашым дзіцячым садзе прайшоў тэматычны тыдзень “Бяспечная дарога, двор і вуліца”, мэтай якога было фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ведаў аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках.  З дзецьмі былі праведзены тэматычныя гутаркі «Правілы паводзін на дарозе, у транспарце, на вуліцы», «Я – пешаход», «Каб не здарылася бяды», «Дарожныя знакі», «Віды транспарту» і інш. Выхаванцы гулялі ў дыдактычныя гульні «Ацані ўчынак», «Збяры знак», «Мой сябар святлафор», у сюжэтна-ролевыя гульні «Мы – шафёры», «Паездка на аўтобусе», «Падарожжа на цягніку».

       Для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту была арганізавана сустрэча з інспектарам ДПС, на якой выхаванцы даведаліся аб значнасці выкарыстання дзіцячых аўтамабільных крэслаў і святлоадбівальных элементаў на вопратцы падчас цёмнага часу сутак, аб правілах язды на веласіпедах, роліках, самакатах, аб правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.