Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.02.2023

Акцыя "Падтрымаем птушак!"

     Зіма для птушак – самая цяжкая пара  года. Дзеці, педагогі і бацькі групы інтэграванага навучання і выхавання прынялі ўдзел у акцыі "Падтрымаем птушак зімой". Мэта акцыі: прыцягненне ўвагі дзяцей і дарослых да зімуючых птушак, стварэнне спрыяльных умоў для зімоўкі птушак у нашай мясцовасці.   Нашы выхаванцы сваімі рукамі змайстравалі з падручнага матэрыялу кармушкі і развесілі іх на тэрыторыі дзіцячага сада. Кожны дзень дзеці імкнуцца падкарміць птушак кормам,  што   прыносяць з дому, а потым  з  цікавасцю назіраюць  за птушкамі, якія прылятаюць  да кармушак паласавацца пачастункам. Такая праца спрыяе развіццю пазнавальнай актыўнасці,  з'яўляецца выдатнай магчымасцю праявіць спачуванне, клопат  і дабрыню.  Дзеці адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што, падкормліваючы птушак, яны ратуюць іх ад голаду і холаду.